Максім Знак расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ: гэта не былі перамовы

Максім Знак расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ: гэта не былі перамовы

Юрыст Максім Знак расказаў сваім адвакатам, як праходзіла сустрэча палітвязняў з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. 

Арыштаванага юрыста 12 кастрычніка наведалі ў СІЗА №1 яго адвакаты — Дзмітрый Лаеўскі і Надзея Знак. Ім ён і распавёў, як праходзіла  сустрэча 10 кастрычніка.

"Максім прысутнічаў на тым мерапрыемстве, якое адбылося ў суботу. Гэта не былі перамовы. Гэта было выкладанне меркаванняў. Што датычыць Максіма, то ён там выклаў сваё меркаванне па прававых пытаннях, якога ён заўсёды прытрымліваўся. Нейкі большы каментар пра мерапрыемства быў бы магчымы з боку Максіма, калі б ён знаходзіўся на волі, а не ў зняволенні", — распавялі адвакаты ў каментары парталу TUT.by.

Абаронцы паведамілі, што Максіма Знака перавялі ў іншую камеру — з горшымі умовамі. Таксама ў яго пагоршылася сітуацыя з ліставаннем. 

10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прыехаў у СІЗА КДБ на сустрэчу з палітвязнямі. Паведамлялася, быццам на сустрэчы ішла гаворка пра новую рэдакцыю Канстытуцыі. На наступны дзень пасля гэтай сустрэчы з турмы былі выпушчаныя бізнэсовец Юрый Васкрасенскі і дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі