Магілёвец тройчы стрэліў у сяброўку з пнеўматычнага пісталета
30-гадовы магілёвец тройчы стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў жанчыну, з якой бавіў час. Здарэнне адбылося 21 лістапада ў адным з магілёўскіх інтэрнатаў на вуліцы 30 год Перамогі, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.
Калі праваахоўнікі затрымалі яго, мужчына патлумачыў, што набыў пнеўматычны пісталет праз інтэрнэт. У кампаніі жанчыны ён пад уздзеяннем алкаголю вырашыў выпрабаваць зброю на... сваёй знаёмай.
Цяпер на магілёўца пачалі крымінальную справа. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
Фота: youtube.com