Магілёўцы ў якасці навагодняга сюрпрыза атрымалі перакрытыя вуліцы

Аляксандр Лукашэнка наведваў Магілёў, каб прадставіць новага старшыню аблвыканкама Пятра Рудніка. Магілёўскія ўлады паклапаціліся пра бяспеку кіраўніка дзяржавы і перакрылі ўвесь цэнтр горада для руху транспарту.
Гэта для многіх жыхароў горада стала сапраўднай нечаканасцю - стварыліся велізарныя аўтамабільныя коркі, многія людзі не маглі доўгі час патрапіць дадому напярэдадні Новага года.

Вось што распавёў Сяргей, студэнт з Мінску:

"Мы прыехалі ў Магілёў на маршрутцы з Мінску. Усе вуліцы былі перакрытыя, доўгі час мы ездзілі вакол горада, але так і не здолелі патрапіць у цэнтр. Тады кіроўца спыніў машыну на ўскрайку горада і прапанаваў пасажырам пешшу ісці ў цэнтр, ці чакаць пакуль рух адновіцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі