Лыжка мёду: У Clubhouse без стуку і 20 кебаб-піц у турму

Лыжка мёду на Еўрарадыё​
Лыжка мёду на Еўрарадыё​

Пакуль прэзідэнт Альберта Фернандэс дазваляе аргентынцам не паказваць у пашпартах свой пол, музыка Аркадзь Укупнік пакутуе ад таго, што ў дакументах, якія сведчаць асобу расіян, можа больш не быць штампаў аб шлюбе і дзецях.

Ці можна трапіць у Clubhouse без запрашэння і якая цана вечарынкі на 20 кебаб-піц для зняволеных — пра гэта і не толькі ў аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін на Еўрарадыё.

Верталёт і 20 кебаб-піц у абмен на закладнікаў

Зняволеныя ў Швецыі ўзялі ў закладнікі двух наглядчыкаў. У якасці выкупу яны запатрабавалі верталёт, а потым — 20 кебаб-піц.

У турму накіравалі перамоўшчыкаў, якія разам з іншымі зняволенымі заклікалі мужчын здацца. Перамовы доўжыліся паўдня. Бліжэй да вечара злачынцы перадумалі наконт верталёта, але папрасілі 20 кебаб-піц для сябе і ўсіх сукамернікаў.

Атрымаўшы жаданае, зняволеныя адпусцілі закладнікаў. Вызваленыя супрацоўнікі турмы не пацярпелі.

Ложка мёда: В Clubhouse без стука и 20 кебаб-пицц в тюрьму
Піца за наглядчыкаў / www.tripadvisor.ru

У Clubhouse без асаблівага запрашэння

Clubhouse адмовіўся ад сістэмы інвайтаў. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі, у спісах чакання ў дадатку цяпер каля 10 мільёнаў чалавек.

Зараз для таго, каб зарэгістравацца ў дадатку, запрашэнне не патрэбнае. 

Заснавальнікі сацсеткі абвясцілі, што "сістэма інвайтаў была важнай часткай ранняй гісторыі" і гэтая мера дазволіла кантраляваць рост Clubhouse, а таксама забяспечвала адносна стабільную працу прыкладання. 

"Але мы заўсёды хацелі, каб Clubhouse быў адкрытым для ўсіх. Кожны чалавек у свеце павінен мець доступ да важных дыскусій. А лепшыя пакоі — гэта тыя, дзе вы сустракаецеся з людзьмі далёка па-за межамі вашага кола зносін, з вельмі рознымі поглядамі і жыццёвым вопытам, якія мяняюць ваш погляд на свет", — заявілі яны.

Створана робарука, якая гуляе ў "Марыё"

Амерыканскія навукоўцы стварылі робата, які можа гуляць у відэагульні. Мяккая робарука, кіруючы джойсцікам, менш чым за 90 секунд прайшла першы ўзровень Super Mario Bros. Як кажуць навукоўцы, папулярная аркадная гульня з'яўляецца добрым выпрабавальным палігонам для мяккіх робатаў.

Робат надрукаваны на 3D-прынтары. Ён складаецца з набору клапанаў і розных ланцугоў, якія рухаюцца не ад электрычнасці, а пад ціскам вадкасці або паветра.

У Аргенціне будуць выдаваць пашпарты для "гендар X"

Грамадзяне Аргенціны змогуць атрымаць пашпарт, у якім не будзе паказаны мужчынскі або жаночы пол. Замест гэтага з'явіцца трэці варыянт — "гендэр X". Указ падпісаў прэзідэнт краіны Альберта Фернандэс.

Палітык заявіў, што існуе "тысяча спосабаў любіць, быць любімымі і шчаслівымі", так што трэба "паважаць іншыя ідэнтычнасці"

"Мы паступова робім магчымым тое, што раней здавалася немагчымым. Ідэальным будзе, калі нікога не будзе хваляваць пол чалавека", — патлумачыў сваё рашэнне прэзідэнт.

Аркадзь Укупнік знерваваўся з-за адмены штампаў аб шлюбе і дзецях

Расійскі кампазітар і спявак Аркадзь Укупник з засмучэннем успрыняў навіну аб адмене штампаў аб шлюбе і наяўнасці дзяцей у дакументах, якія сведчаць асобу. 

"Я думаю, цяпер — з увядзеннем QR-кодаў, усялякіх асабістых кабінетаў і наогул лічбавізацыі, — усё ідзе да таго, што пашпарты ў такім выглядзе наогул могуць адмяніць. Мне будзе шкада, калі наш пашпарт адменяць", — прызнаецца музыка.

Рэакцыя выглядае камічнай. Нагадаем, што ў рэпертуары Укупніка ёсць папулярная песня з 90-х: "Я на тебе никогда не женюсь". Паводле тэксту, абы не ўступаць у шлюб, спявак згаджаецца з'есці свой пашпарт проста перад уваходам у ЗАГС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі