Лунінецкія дзеці знялі порна з аднакласнікам, а дарослыя выклалі яго ў інтэрнэт

Лунінецкія дзеці знялі порна з аднакласнікам, а дарослыя выклалі яго ў інтэрнэт

У Лунінцы пройдзе суд над чатырма мясцовымі жыхарамі, якіх вінавацяць у распаўсюдзе парнаграфіі з выявай непаўналетняга, піша tut.by са словаў намесніцы пракурора Лунінецкага раёна Вольгі Багатырэвіч.

7 жніўня лунінецкія школьнікі ўгаварылі свайго васьмігадовага аднакласніка зняць штаны і стаць на карачкі перад узбуджаным сабакам. Яму паабяцалі 35 рублёў ўзнагароды за такія дзеянні. Калі хлопчык пагадзіўся, сябры знялі падзею на відэа. На запісе відаць, як сабака трэцца аб ягадзіцы дзіцяці. Потым школьнікі падманулі свайго аднакласніка і замест абяцаных 35 рублёў далі яму 1,25 рубля.

Гэтае відэа трапіла да дзяўчыны, якая адправіла яго 17-гадоваму знаёмаму. Хлопец пераслаў запіс свайму паўналетняму брату, а той — свайму сябру. Чацвёрты чалавек стварыў чат і падзяліўся ролікам з некалькімі ўдзельнікамі.

27 жніўня відэа трапіла на вочы маці пацярпелага. Жанчына напісала заяву ў міліцыю. Праваахоўнікі правялі экспертызу і прызналі ролік парнаграфічным. На чатырох чалавек, якія перасылалі відэа, пачалі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфіі з выявай непаўналетняга. Матэрыялы справы 15 снежня накіравалі ў суд. Сярод абвінавачаных адзін непаўналетні, а астатнім не больш за 23 гады. Ім пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, пасля звароту маці да праваахоўнікаў ролік з сацсеткі выдалілі.

Дарэчы , як піша "Медыя-Палессе", абвінавачаных па справе магло быць больш. Яшчэ 12 чалавек атрымоўвалі відэа, але не распаўсюджвалі яго, таму на іх крымінальныя справы не пачыналі. 

Таксама праваахоўнікі не пачыналі крымінальную справу на стваральнікаў роліка, бо на момант злачынства яны не дасягнулі ўзросту крымiнальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі