Лукашэнка заявіў, што краіны Захаду нападуць на Расію праз Беларусь

Аляксандр Лукашэнка распавёў выпускнікам вайсковых ВНУ, як краіны Захаду збіраюцца нападаць на Расію. Яго словы цытуе БЕЛТА. 

"Апошнім часам (і мы гэта падрабязна абмяркоўвалі ўчора з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі) распрацоўваюцца стратэгічныя планы нападу на Расію. І галоўны напрамак удару (гісторыя паўтараецца) — праз Украіну і праз Беларусь", — заявіў Лукашэнка. 

Дагэтуль беларускі кіраўнік расказваў расійскаму дыктатару, "адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад". Словы Лукашэнкі сталі мемам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.