Лукашэнка: Я вучыў Домрачаву бегаць на лыжах, калі яна была маленечкая

Лукашэнка: Я вучыў Домрачаву бегаць на лыжах, калі яна была маленечкая

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сваё знаёмства з Дар’яй Домрачавай, чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай.

“Домрачава, калі была маленечкая, пачынала тут. Там яшчэ ёсць фотаздымкі. Я вучыў яе бегаць і казаў: “Ты будзеш вялікай, калі зробіш гэта, гэта, гэта”. Яна зрабіла”, — перадае словы Лукашэнкі праграма “24 гадзіны” на канале СТВ.

Тым часам вядома, што Дар’я Домрачава, якая нарадзілася ў 1986 годзе, з’ехала з Беларусі ў Расію разам з бацькамі ва ўзросце 4 гадоў. Свае заняткі спортам і прафесійную кар’еру яна пачынала менавіта там, а на радзіму вярнулася толькі ў 2003 годзе – ужо гатовай спартсменкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі