Лукашэнка выказаўся пра затрыманне ў Беларусі экс-супрацоўніцы "Фабрыкі троляў"

Лукашэнка выказаўся пра затрыманне ў Беларусі экс-супрацоўніцы "Фабрыкі троляў"

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў затрыманне ў Беларусі расіянкі Ганны Багачовай. Гэта адбылося падчас сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці Расіі Андрэем Нікіціным, паведамляе БЕЛТА.

"А як інакш? Вось у нас адзіная сістэма. Чалавека, які прыбывае ў Беларусь, засяляецца, — мы ж IT-краіна — у камп'ютары высвечваецца прозвішча чырвоным шрыфтам. Гэта значыць ён знаходзіцца пад нечай увагай. Я вобразна кажу: чырвоны колер — паглядзелі, такі-такі чалавек ... што трэба зрабіць? Разабрацца. Можа быць, чалавек здзейсніў забойства, яшчэ нешта. Мы ж не ведаем, мы бачым толькі прозвішча. Вось мы і ўдакладнялі, што да чаго. Калі мы ўбачылі, што нібыта нехта ўмешваўся ў амерыканскія выбары, то пасля гэтага размовы не было", — заявіў Лукашэнка, мяркуючы, што ўмяшацца "у амерыканскія выбары практычна нерэальна".

Пра затрыманне Ганны Багачовай стала вядома раніцай 15 кастрычніка. Сам інцыдэнт здарыўся напярэдадні, расіянку затрымалі ў адным з мінскіх гатэляў. Паведамлялася, што гэта зроблена па запыце са Злучаных Штатаў.

Расійская "Новая газета" пісала, што Ганна Багачова пэўны час таму з'яўлялася супрацоўніцай "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў" (больш вядома га як "Фабрыка троляў" расійскага бізнесмена Яўгена Прыгожына). Таксама выданне даведалася, што Багачова ў свой час была сяброўкай нацыяналістычных арганізацыяй і падтрымлівала ў судзе асуджанага на пажыццёвае зняволенне па справе "Баявой арганізацыі рускіх нацыяналістаў" (БОРН) Іллю Гарачава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі