Лукашэнка выказаўся пра свабодныя выбары: Адкрытых ворагаў ва ўладу не дапусцім

Лукашэнка выказаўся пра свабодныя выбары: Адкрытых ворагаў ва ўладу не дапусцім

24 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіў з пасланнем да народу і парламенту ды адказаў на пытанні дэпутатаў, сенатараў. Калі яго выступ трансляваўся ў жывым эфіры тэлеканалаў, дык адказы на пытанні — не. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая напісала на сваёй старонцы ў Facebook, што спыталася ў Лукашэнкі пра сумленныя і справядлівыя выбары, грамадзянскую супольнасць, карупцыю на месцах і рэформу мясцовага кіравання і самакіравання. “Лукашэнка адказаў — рыхтуйце і прадстаўляйце праект рэфармавання”, — піша Канапацкая і абяцае агучыць падрабязнасці дыялогу з кіраўніком дзяржавы пазней.

“Ну што такое несвабодныя выбары? цытуе адказ Аляксандра Лукашэнкі памочнік Канапацкай Дзяніс Ціханенка. — Давайце паглядзім на тых, хто не патрапіў у мясцовыя Саветы. Гэта чыста іх віна. Але калі мы будзем бачыць, што гэта адкрыты вораг краіны, мы не дапусцім іх у органы ўлады”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі