Лукашэнка: Вы перабольшваеце, што я шмат часу надаю прысядзібнаму ўчастку

Лукашэнка: Вы перабольшваеце, што я шмат часу надаю прысядзібнаму ўчастку

Сельская гаспадарка Беларусі будзе ўсё больш увагі надаваць зялёным тэхналогіям і арганічнай вытворчасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў падчас візіту ў Ваенную акадэмію, інфармуе БЕЛТА.

Таксама беларускі кіраўнік распавёў пра свой прысядзібны ўчастак. "Вы перабольшваеце, што я занадта шмат часу надаю прысядзібным участку. Гэта не значыць, што я кожны дзень на гэтым участку", — абвергнуў ён. 

Лукашэнка прызнаўся, што ў пару сенакосу прачынаецца рана і а 5-й гадзіне ідзе касіць. Так працягваецца прыкладна гадзіну-дзве. "Напэўна, гэта асаблівасць майго характару. Вясковых людзей шмат, але далёка не ў кожнага такая цяга да зямлі, да жывёл", — патлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён прызнаўся, што малако ад некалькіх кароваў з яго падворка ідзе на продаж. Лукашэнка заяўляе, што папрасіў, каб не бралі высокую цану. Частку сельскагаспадарчага ўраджаю ён перадае ў дзіцячыя дамы і дом састарэлых.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі