Лукашэнка: Усякія выезды без майго ведама за межы краіны ўсім забараняюцца

Лукашэнка: Усякія выезды без майго ведама за межы краіны ўсім забараняюцца

Падчас селектарнай нарады 2 жніўня Аляксандр Лукашэнка забараніў адпачынкі і выезды за мяжу падчас уборачнай кампаніі. Магчыма, гэтая заява датычыла толькі высокапастаўленых чыноўнікаў, хаця нічога выключаць не варта. 

Гэтыя словы прагучалі, калі кіраўнік дзяржавы патрабаваў, каб чыноўнікі высокага рангу асабіста ўключыліся ў пытанні ўборачнай кампаніі, перадае прэс-служба Лукашэнкі. Ён прапанаваў старшыні Савета Рэспублікі Міхаілу Мясніковічу заняцца ўборачнай кампаніяй у Брэсцкай вобласці: "Міхаіл Уладзіміравіч (Мясніковіч), вы з Андрэйчанкам неадкладна павінны выехаць у вобласці і займацца там непасрэдна. Ён у Віцебскую вобласць, а вы — у Брэсцкую. Вы зараз адносна вольныя. Таму арганізоўвайце там ўборачную кампанію. Гэта датычыцца і Зася, гэта тычыцца Зайца — гэта людзі дужыя, граматныя, дасведчаныя — дый іншых упаўнаважаных. Усялякія адпачынкі, усякія выезды без майго ведама за межы краіны ўсім забараняюцца. Усё павінна быць звернута цяпер на працу ў вёсцы", — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі