Лукашэнка: "У нас мацярынская смяротнасць роўная нулю". Ці так гэта?

Лукашэнка: "У нас мацярынская смяротнасць роўная нулю". Ці так гэта?

Аляксандр Лукашэнка рэгулярна адзначае поспехі ў змаганні з мацярынскай смяротнасцю. У пасланні да парламента і народа 21 красавіка 2017 года ён ізноў выказаўся па гэтым пытанні: "Сёння з Расіі прыязджаюць у Віцебск нараджать. Я не кажу пра Мінск. Прыязджаюць — маюць давер. Вось да чаго прывяла смяротнасць сярод немаўлятаў і мацярынская смяротнасць, якая ў нас роўная нулю".

Але ці так гэта?

Статыстыка кажа, што апошнім часам у Беларусі сапраўды здараліся гады, калі мацярынская смяротнасць была роўная нулю. Так было, напрыклад, у 2013 і 2015 гадах.  Але не летась. У 2016 годзе мацярынская смяротнасць у Беларусі склала два чалавекі, гэта вынікае са статыстычнага бюлетэня "Натуральны рух насельніцтва па Рэспубліцы Беларусь за 2016 год".

Лукашэнка: "У нас мацярынская смяротнасць роўная нулю". Ці так гэта?
Скрыншот з бюлетэня Белстату.

У 2010-2012 і ў 2014 годзе было па адным выпадку мацярынскай смяротнасці.

Яшчэ адзін важны паказчык, які характарызуе стан сістэмы аховы здароўя: смяротнасць сярод немаўлятаў. Дык вось, у 2016 годзе ў Беларусі памерла 373 немаўляты. Гэта 3,2 на тысячу народжаных дзяцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі