Лукашэнка сказаў, што ён за канкурэнцыю і альтэрнатыўнае меркаванне

Велапрабег праціўнікаў Лукашэнкі ў падтрымку крамы Symbal.by, якую закрылі праз продаж маек з прынтам "Псіхо3%", Мінск, чэрвень 2020 года / Васіль Фядосенка / Reuters
Велапрабег праціўнікаў Лукашэнкі ў падтрымку крамы Symbal.by, якую закрылі праз продаж маек з прынтам "Псіхо3%", Мінск, чэрвень 2020 года / Васіль Фядосенка / Reuters

9 ліпеня Аляксандр Лукашэнка праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ. На ёй ён заявіў, што яму... падабаецца, калі людзі думаюць па-рознаму.

"Большасць з 250 чалавек у зале — людзі дзяржаўныя, хоць у вас своеасаблівае мысленне. Гэта дакладна. Тое, што ў вас на той ці іншы факт можа быць рознае меркаванне, — гэта таксама нармальна, я гэта добра ўспрымаю",перадае словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Лукашэнка сцвярджае, падчас падрыхтоўкі любога дзяржмерапрыемства ўлічваюцца розныя пункты гледжання, і падкрэсліў, што канкурэнцыя — гэта добра.

"Абавязковая альтэрнатыва, абавязковая канкурэнцыя, сутыкненне меркаванняў, мазгавая атака— усё гэта правільна".

У той жа час галоўны канкурэнт Лукашэнкі па прэзідэнцкай гонцы Віктар Бабарыка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць у адмыванні грошай, нявыплаце падаткаў і даванніхабару. Экс-банкіру пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, не пазбеглі турмы і папярэднія канкурэнты Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах — Аляксандр Казулін, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч і іншыя. Вось такая канкурэнцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі