Вы тут

Лукашэнка сказаў, што на ХК "Дынама-Мінск" штогод трацяць 15 млн долараў

pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што на хакейны клуб "Дынама-Мінск" патрацілі 15 мільёнаў долараў. Ён прызнаўся, што мае сумненні наконт мэтазгоднасці ўдзелу каманды ў чэмпіянаце Кантынетальнай хакейнай лігі.

"Пра "Дынама". Да 15 мільёнаў [долараў] у год выкідваем, — гаварыў Лукашэнка. — Што яны паказалі? Ні чорта! Зганьбяцца, нашто нам такая каманда ў КХЛ?! Толькі ганьба...".

19 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступае з пасланнем народу і парламенту.