Вы тут

Лукашэнка сказаў Пуціну: забраў нашага чалавека, але мы нешта прыдумаем

Мост на востраў Рускі ва Уладзівастоку / ria.ru

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю РФ Алегам Кажамякам прызнаўся, што Уладзімір Пуцін сёлета яго двойчы запрашаў наведаць Усход Расіі. "Запрашаў пабываць... абавязкова ва Уладзівастоку, на востраве Рускі, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Ён чамусьці вельмі ганарыцца гэтым востравам, і я ведаю чаму. Многае там было зроблена апошнім часам".

Лукашэнка сказаў Кажамяку, што ён даўно сочыць за зменамі ў яго кар'еры. І невыпадкова — у госця з Расіі ёсць беларускія карані. І калі Алега Кажамяку з пасады губернатара Сахалінскай вобласці перавялі ў Прыморскі край, Аляксандр Лукашэнка сказаў Уладзіміру Пуціну: "Ладна, забраў так забраў нашага чалавека, але мы і там што-небудзь прыдумаем, у Прымор'і". Па словах кіраўніка Беларусі, Пуцін на яго словы сказаў: "Я буду рады".

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / Reuters