Лукашэнка: Развіццё сучаснага грамадства звязанае выключна са спортам

Развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортам. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка ў Баку на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыкам Хікі. На думку Лукашэнкі, спорт — гэта не толькі здароўе, але і настрой чалавека.

Патрык Хікі ў сваю чаргу высока ацаніў развіццё спартовай інфраструктуры ў Беларусі і адзначыў, што чуў самыя пахвальныя водгукі аб чэмпіянаце свету па хакеі, які сёлета прайшоў у Мінску.

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб арганізацыі і правядзенні ў Азербайджане першых Еўрапейскіх гульняў. Лукашэнка і Хікі сышліся на тым, што Еўрапейскія гульні арганізаваныя на вельмі высокім узроўні.

Па завяршэнні сустрэчы беларускі лідар узнагародзіў Патрыка Хікі медалём Францыска Скарыны за асабісты ўнёсак у развіццё беларускага алімпійскага руху, масавага спорту і спорту найвышэйшых дасягненняў, перадае БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі