Лукашэнка расказаў, як быў камандзірам атрада і зарабіў "добрыя грошы"

Лукашэнка расказаў, як быў камандзірам атрада і зарабіў "добрыя грошы"

10 ліпеня падчас наведвання "Атланта" Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з працоўнымі і байцамі студатрадаў, якія былі на прадпрыемстве. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі пра часы маладосці. Лукашэнка расказаў, што і сам быў у студатрадзе, будаваў вясковую школу. Але арганізацыя была кепская і не плацілі — поўнае расчараванне.

"Я плюнуў і з'ехаў, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба. — З'ехаў працаваць да сабе дадому і стварыў атрад з школьнікаў".

Па словах кіраўніка дзяржавы, ён "сабраў дзяцей 9-10 класа" і яны "на зернескладах у адной з гаспадарак бетанавалі падлогі". На гэты раз ён і яго байцы "зарабілі добрыя грошы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі