Лукашэнка прызнаўся, што асабіста загадаў разагнаць марш на Арлоўскай

Лукашэнка і падпарадкаваныя на нарадзе па Усебеларускі сходзе / прэзідэнцкі сайт
Лукашэнка і падпарадкаваныя на нарадзе па Усебеларускі сходзе / прэзідэнцкі сайт

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што асабіста аддаў загад разагнаць нядзельны Марш на вуліцы Арлоўская ў Мінску. Паводле яго слоў, пратэстоўцам "патрэбна была карцінка", і калі яе не атрымалася стварыць у цэнтры, яны пайшлі ў спальныя раёны. Такую заяву, выказаную падчас нарады па падрыхтоўцы да Усебеларускага сходу, паказаў у сюжэце дзяржканал:

"Мэта была захапіць цэнтр — не пусцілі. Прыцемкі. Пайшлі на аддзелы міліцыі, пайшлі, што самае страшнае, у спальныя раёны. Цёмна, людзі перапужаныя. Хтосьці а сёмай гадзіне выйшаў з дзеткамі на вуліцу. Гэта што, нармальна, калі натоўп п'яны ашалелы, праколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты — сотні чалавек рынуліся ў гэтыя раёны. Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад, каб засцерагчы людзей. Пачалі ускрываць кватэры, рынуліся туды, прыйшлося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў".

25 кастрычніка на вуліцы Мінска выйшлі каля 200 тысяч чалавек. У канцы Марша на вуліцы Арлоўскай сілавікі ўжылі супраць мірных пратэстоўцаў светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. У першых каментарах МУС было сказана, што гэта здарылася, таму што дэманстранты нібыта "спрабавалі нападаць на сілавікоў". Пазней кіраўнік мінскай міліцыі Курбакоў дадаў, што пратэстоўцы напалі на Цэнтральнае РУУС Мінска і закідалі камянямі яго супрацоўнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі