Лукашэнка правёў нараду з Качанавай, Шэйманам і Засем у новым фармаце: "П2Ч"

Лукашэнка правёў нараду з Качанавай, Шэйманам і Засем у новым фармаце: "П2Ч"

24 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка правёў нараду ў новым фармаце. Умоўна яго можна назваць "П2Ч", то бок, "прэзідэнт для чыноўнікаў".

Першай тэмай нарады сталі пытанні кадравай палітыкі, прэстыжу, статусу дзяржаўнай службы. "У вас ёсць прапановы і пытанні. Я гатовы да абмеркавання, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Традыцыйна мы будзем абмяркоўваць на падобных нарадах пытанні выканання даручэнняў прэзідэнта. Я перш за ўсё папярэджваў кіраўніка Адміністрацыі — у нас праблемы ёсць (не ведаю — вялікія, малыя) — сёння зробім высновы па выканальніцкай і, на жаль, працоўнай дысцыпліне нашых дзяржслужачых. Я прасіў праверыць гэтыя пытанні і сёння далажыць".

Пра якія менавіта праблемы з працоўнай дысцыплінай у дзяржслужачых казаў Лукашэнка, нам застаецца толькі здагадвацца. Затое кіраўнік Беларусі шмат доўга тлумачыў, чаму і навошта сабраў чыноўнікаў у такім складзе:

"Я хацеў бы пабудаваць работу так, каб не было такога меркавання, што немагчыма да прэзідэнта наўпрост данесці рашэнне тых ці іншых пытанняў ці паставіць наўпрост перад ім пытанне. Калі ласка, вось форма работы. Прытым вы тут ініцыятары. Калі такіх пытанняў назапасілася мноства, мы можам часцей праводзіць гэтыя сустрэчы".

Цікава, раней у чыноўнікаў з тым, каб "данесці рашэнне тых ці іншых пытанняў" да Лукашэнкі, былі праблемы? Можа, у гэтым і ёсць пытанні да працоўнай дысцыпліны дзяржслужачых, пра якія ён казаў?

"І папярэджваю ўсіх, што рашэнні, якія мы прымаем тут (няхай нават не фармалізаваныя, а вусныя мае рашэнні), павінны безумоўна выконвацца", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя чыноўнікаў з Адміністрацыі прэзідэнта, на нараду былі запрошаныя дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась і кiраўнiк справамі прэзідэнта Віктар Шэйман.

Відэа: БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі