Лукашэнка падарыў Дадону пяць трактараў і дзве машыны для смецця

Лукашэнка падарыў Дадону пяць трактараў і дзве машыны для смецця

Беларусь падарыць Малдове пяць трактараў "МТЗ-82" і дзве смеццеўборачныя машыны. Тэхніка пойдзе ў Малдову ў якасці гуманітарнай дапамогі. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце малдаўскага прэзідэнта Ігара Дадона.

13 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з Дадонам у Мінску. "Мы гатовыя для вас у любы момант зрабіць усё, што вы захочаце, калі гэта ў нашых сілах", — паабяцаў тады кіраўнік Беларусі. Размова быццам бы прайшла настолькі добра, што Дадон паляцеў з Беларусі спецыяльным чартарам Belavia. Падобныя рэйсы каштуюць блізу $40 тысяч.

Пра што ж дамовіліся лідары Беларусі і Малдовы, акрамя трактароў і смеццевозаў?

— малдоўскія дзеці з няпоўных і малазабяспечаных сем'яў прыедуць адпачыць у лагеры "Зубраня";
— 30 верасня 2017 года ў Мінску будзе арганізаваны Фестываль малдаўскага віна;
— прапрацоўваецца адкрыццё авіярэйса з Мінска — ў Кішынёў;
— распрацоўваюцца двухбаковыя пагадненні аб павелічэнні доступу грамадзянаў Беларусі і Малдовы да медыцынскіх паслуг.

Пры гэтым пра планы авіякампаніі "Белавія" адкрыць рэйс "Мінск — Кішынёў" вядома ўжо даволі даўно.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі