Лукашэнка напісаў Дудзе аб добрасуседстве і гатоўнасці супрацоўнічаць

Аляксандр Лукашэнка / з архіву БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка / з архіву БЕЛТА

Добрасуседскія адносіны паміж Польшчай і Беларуссю з'яўляюцца галоўнай каштоўнасцю, якую "мы атрымалі ў спадчыну і павінны перадаць сваім нашчадкам", напісаў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні, якое накіраваў прэзідэнту Польшчы Анджэю Дудзе з нагоды Свята незалежнасці.

"Беларусам і палякам лёсам прызначана жыць побач у міры і згодзе. У сённяшніх няпростых абставінах неабходна захаваць наша добрасуседства як галоўную каштоўнасць",цытуе пасланне БЕЛТА.

Лукашэнка напісаў, што гатовы да сумеснага супрацоўніцтва. "Толькі працуючы разам, зможам захаваць прыкметныя дасягненні ў гандлі, прамысловай кааперацыі, навуцы, адукацыі і іншых сферах", гаворыцца ў пасланні.

Пасля выбараў Лукашэнка неаднаразова папракаў кіраўніцтва Польшчы ў падтрымцы беларускіх пратэстаў.

"Яны хацелі ў нас рэвалюцыю зладзіць, нават не рэвалюцыю, а мяцеж, а атрымалі самі", — казаў ён на прыканцы кастрычніка, каментуючы пратэсты ў Польшчы. 7 лістапада на адкрыцці БелАЭС Лукашэнка зноў звярнуўся да польскіх уладаў: "Нічога ў вас не атрымаецца. Мы не станем на калені. Мы адкажам". У панядзелак 9 лістапада беларускі МЗС запрасіў на размову часовага паверанага ў справах польскага пасольства ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага. На сустрэчы была выказаная "заклапочанасць у сувязі з пацверджанымі і задакументаванымі фактамі арганізаванай злачыннай дзейнасці з тэрыторыі Польшчы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі