Лукашэнка: між арганізатараў дастаўкі бежанцаў былі расіяне, у тым ліку чачэнцы

Мігранты ў лагістычным цэнтры на мяжы / БЕЛТА
Мігранты ў лагістычным цэнтры на мяжы / БЕЛТА

Сярод арганізатараў дастаўкі бежанцаў да мяжы Беларусі былі расійцы, у тым ліку чачэнцы, распавёў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву.

Паводле слоў Лукашэнкі, уцекачы наймаюць прыватныя кампаніі і аўтатранспарт для таго, каб яны даставілі іх у Брэст і Гродна на мяжу з Еўрасаюзам.

"Але тут працавалі праваднікі з Расіі, і "дзякуй" чачэнцам. Вось ужо арганізаваныя людзі. Яны самыя арганізаваныя тут былі, арганізоўваючы паток", — сказаў Лукашэнка.

Паводле ягоных слоў, праваднікі дапамагалі людзям у Беларусі трапіць на мяжу і "магчыма, пераадольваць" яе. Лукашэнка адзначыў, што гэты транзіт дакладна арганізаваны, пачынаючы з Ірака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі