Лукашэнка хоча ўзброіць частку ратавальнікаў

Частка супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях павінна мець зброю. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе 7 лютага, перадае БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што МНС — сілавое ведамства: "Сілавікі. Мы так іх і лічым. Але для таго каб быць сілавіком, трэба выдатна валодаць зброяй".

Па словах Лукашэнкі, супрацоўнікі МНС, з аднаго боку, будуць ратавальнікамі, а з другога — устануць побач з войскам на абарону радзімы.

"А для гэтага трэба валодаць зброяй. Якой? Пісталеты, аўтаматы, кулямёты, гранатамёты, або мы іх будзем узбройваць яшчэ і нейкай тэхнікай? Думаю, так", — заявіў ён.

Супрацоўнікі МНС мелі ў грамадстве вельмі пазітыўны імідж да лета-восені 2020 года, калі іх пачалі актыўна выкарыстоўваць для здымання нацыянальнай сімволікі, вывешанай на мачтах, дратах і дрэвах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.