Лукашэнка і Пуцін збіраюцца выпрацаваць "адзінае разуменне далейшай інтэграцыі"

Лукашэнка і Пуцін збіраюцца выпрацаваць "адзінае разуменне далейшай інтэграцыі"

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей мяркуе, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна будзе змястоўная. Як вядома, рабочы візіт беларускага кіраўніка ў Расію адбудзецца 17-18 ліпеня. У першы дзень Лукашэнка і Пуцін наведаюць Валаам (востраў у Ладажскім возеры, дзе дзейнічае вядомы мужчынскі праваслаўны манастыр), у другі дзень будуць у Санкт-Пецярбургу на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Запланаваныя перамовы.

Як інфармуе БЕЛТА, беларуска-расійская працоўная група па інтэграцыі правяла "пэўную працу", і яе напрацоўкі выкарыстаюць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Па словах Макея, на сённяшні дзень па асобных пытаннях існуе шэраг розных ацэнак. "Думаю, падчас сустрэчы магчыма будзе іх зблізіць і выпрацаваць адзінае разуменне таго, якім павінен быць працэс далейшай інтэграцыі", — сказаў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі