Лукашэнка: Чыноўнікі на месцах утвараюць "маленькую кругавую паруку"

Аляксандр Лукашэнка заклапочаны, што міліцыянты, падаткавікі і мясцовыя ўлады засяроджаныя на вырашэнні вузкаведамственных задачаў.


"Я заўважаю, што ў нас утвараецца маленькая кругавая парука на ўзроўні раёна, горада, вобласці, — цытуе словы Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Яны пачынаюць жыць па сваіх законах, і вы, напэўна, думаеце пачынаць жыць па сваіх законах у цэнтры... Можаце кіраваць сістэмай — кіруйце. Не — будзем думаць: ці новых людзей прыцягваць, ці сістэму змяняць".



Кіраўнік дзяржавы мяркуе, што з-за "кругавой парукі" на месцах "у арганізацыях і ўстановах гадамі захоўваецца сітуацыя, спрыяльная для здзяйснення правапарушэнняў". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што рэальная барацьба з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі "не павінна падмяняцца пагоняй за колькаснымі паказчыкамі па выяўленні і спыненню менш небяспечных правапарушэнняў".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі