Вы тут

Лукашэнка частаваў Сігала італьянскай мінералкай коштам 3,5 рубля за бутэльку

24 жніўня амерыканскі акцёр Стывен Сігал сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У нефармальнай атмасферы зорка баевікоў аглядзеў агарод, што знаходзіцца на тэрыторыі рэзідэнцыі. Пасля чаго адбылася, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, “лёгкая вячэра”: вараная бульба з кропам, тушаная капуста, селядзец, вэнджаня рыба, салёныя грыбы, сала, халаднік з буракоў ды свежая гародніна.

Дзякуючы відэа, якое распаўсюдзіла прэс-служба Лукашэнкі, можна ўбачыць, што сярод абсалютна простых беларускіх страваў на стале стаіць італьянская негазаваная мінеральная вада Acqua Panna. Яна лічыцца афіцыйнай вадой Сусветнай асацыяцыі самелье і каштуе адпаведна. Беларускія пастаўшчыкі за бутэльку такой вады аб’ёмам у 250 мілілітраў просяць у сярэднім 3 рублі 50 капеек, то бок 1,8 долара.

Для прыкладу, бутэлька 0,33 “Слаўнай” каштуе 59 капеек, негазаваная “Дарыда” за 0,5  —  1 рубель, за паўлітра “Баравой” у пастаўшчыка давядзецца аддаць 63 капейкі. Відавочна, наша мінералка каштуе ў разы танней за італьянскую. Вось вам і імпартазамяшчэнне!