Лукашэнка чакае ад Пуціна 1,5 мільярда долараў

Аляксандр Лукашэнка хоча ўдзельнічаць у расійскіх праграмах імпартазамяшчэння. Пра гэта ён заявіў 9 чэрвеня на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам.

Па словах Лукашэнкі, якія перадае яго прэс-служба, ён абмяркоўваў гэтую тэму з Уладзімірам Пуціным. І нават назваў суму, на якую разлічвае.

"З нашага боку мы прапанавалі расіянам канкрэтныя праекты, якія вельмі патрэбныя і будуць бліжэйшым часам запатрабаваныя не толькі ў Беларусі, але і ў Расійскай Федэрацыі. Расіяне вылучаюць каля паўтара мільярда долараў на гэтыя праграмы толькі на тэрыторыі Беларусі", — паведаміў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.