Лідэр гурта "Океан Ельзи" запісаў сольную кружэлку

Вакаліст гурта "Океан Ельзи" і былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Святаслаў Вакарчук выпускае свой першы сольны альбом. Як паведамляе Карэспандэнт.net, прэзентацыя кружэлкі, якая атрымала назву "Вночi", адбылася 4 лістапада ў кіеўскім тэатры імя Івана Франка. Сам альбом з'явіцца ў продажы напрыканцы лістапада.

Кружэлка "Вночi", над якой Вакарчук працаваў апошнія дзевяць месяцаў, складаецца з 11 песень, напісаных музыкам пераважна ўначы. Новы матэрыял значна адрозніваецца ад творчасці гурта "Океан Ельзи". Паводле слоў Вакарчука, альбом нельга аднесці да нейкага аднаго музычнага стылю: на плыце можна пачуць і джаз, і регі.

Акрамя музыкаў "Океана Ельзи" у запісу "Вночi" прымалі ўдзел запрошаныя выканаўцы джазавай, класічнай і народнай музыкі, а таксама Нацыянальны сімфанічны аркестр Украіны.

Па сцвярджэнні Вакарчука, "Вночi" з'яўляецца вялікім эксперыментам і яго самым інтымным і адкрытым альбомам.

У складзе гурта "Океан Ельзи", што існуе з 1994-га года, Святаслаў Вакарчук выпусціў шэсць студыйных альбомаў, дзве кампіляцыі і пяць сінглаў.

Фота: www.intermedia2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі