Вы тут

Летам расійскія вайскоўцы пачнуць дзяжурыць на беларускім аэрадроме

На ваенным аэрадроме / ria.ru

Сілы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі летам 2021 года пачнуць сумеснае баявое дзяжурства на адным з беларускіх аэрадромаў. Пра гэта заявіў камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Ігар Голуб. Паводле яго слоў, план гэтых дзяжурстваў зацвердзілі міністры абароны краін у канцы 2020 года, паведамляе ТАСС.

Сёлета запланаваны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у аператыўна-тактычных вучэннях на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці РФ і ў сумесных вучэннях "Баявая садружнасць — 2021".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.