Лепшыя ахоўнікі з усёй краіны будуць змагацца ў Бабруйску за аўтамабіль

У Бабруйску 14 жніўня распачнецца рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства байцоў Дэпартамента аховы МУС Беларусі.  Спаборнічаць будуць сем каманд – па 1 ад кожнай вобласці і дружына сталічных ахоўнікаў. Канкурсантам давядзецца здаць тэарэтычны іспыт, удзельнічаць у асноўным і спецыяльным конкурсах дрэсіроўкі службовых сабак, пераадолець паласу перашкодаў.

Таксама ахоўнікі мусяць прадэманстраваць майстэрства фігурнага кіравання аўтамабіля. Каманда-пераможца атрымае каштоўны прыз – службовы аўтамабіль, паведамляе газета “Минский курьер”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі