Лаўроў: Расія заклапочана тым, што ў Беларусі яшчэ працягваюцца хваляванні

Лаўроў: Расія заклапочана тым, што ў Беларусі яшчэ працягваюцца хваляванні

Расія заклапочана тым, што ў Беларусі яшчэ працягваюцца хваляванні. Такую заяву 12 лістапада зрабіў расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў падчас інтэрв'ю прадстаўнікам расійскіх і замежных СМІ. Пры гэтым у Маскве "з задавальненнем" адзначаюць зніжэнне актыўнасці беларускіх пратэстаў, змяншэнне колькасці іх удзельнікаў. Міністр лічыць, што беларусы аддаюць перавагу "канструктыўнаму дыялогу". У той жа час ён бачыць сілы за мяжой, якія гэтага не хочуць.

Лаўроў лічыць, што "працэс канстытуцыйнай рэформы" ў нашай краіне "прасоўваецца" і ў ім "няма паўзаў". Насамрэч, гэта толькі праект уладнай вертыкалі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

Пратэсты ў Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў працягваюцца чацвёрты месяц. У нядзелі ў Мінску на іх выходзілі сотні тысяч чалавек. За гэты час было затрымана каля 20 тысяч, распачатыя сотні крымінальных спраў. 8 лістапада сілавікі не далі пратэстоўцам сфармаваць вялікую калону, было затрымана больш за тысячу чалавек. Безумоўна, пра рэпрэсіі спадар Лаўроў не згадаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі