Латвія чакае, на якую дату Лукашэнка заплануе візіт

Латвія чакае, на якую дату Лукашэнка заплануе візіт

Латвія рыхтуецца да візіту Аляксандра Лукашэнкі і чакае прапановы ад Беларусі наконт даты гэтага візіту. Гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з амбасадарам Латвіі Эйнарсам Семанісам, перадае БЕЛТА.

Андрэйчанка звярнуў увагу на тое, як развіваецца супраца паміж Беларуссю і Латвіяй на ўзроўні міністэрстваў, ведамстваў, парламентаў. "Парламенцкія кантакты развіваюцца даволі нядрэнна. І не толькі на двухбаковай аснове, але і ў міжнародных арганізацыях, асабліва ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ", — заявіў ён. Стратэгічным пытаннем старшыня Палаты прадстаўнікоў назваў супрацоўніцтва ў транспартна-транзітнай сферы. Семаніс у сваю чаргу надаў вялікую ўвагу чыгуначным перавозкам, перавалцы грузаў праз латвійскія порты. Па яго словах, Латвія вельмі зацікаўленая ў транзіце нафты, нафтапрадуктаў, мінеральных угнаенняў.

Раней паведамлялася, што бліжэйшым часам Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйнымі візітамі Аўстрыю і Латвію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі