Лапо: На мяжы з Украінай сёлета затрымалі 80 адзінак зброі

Лапо: На мяжы з Украінай сёлета затрымалі 80 адзінак зброі

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатоль Лапо ў аўторак у Палаце прадстаўнікоў у размове з журналістамі выказаўся наконт затрымання кантрабанднай зброі на мяжы з Украінай. Раней на гэтую тэму выказваўся Аляксандр Лукашэнка.

"Трохі не тая сітуацыя ва Украіне і гэтая праблема існуе", — адзначыў Лапо. Ён назваў статыстычныя дадзеныя за 2018 год паводле зводак аператыўна-дзяжурных служб.

Лапо: "Толькі нашы ўкраінскія калегі-памежнікі на беларуска-украінскай мяжы затрымалі каля 100 адзінак зброі, каля 12 тысяч боепрыпасаў і некалькі дзясяткаў гранат. Мы ж, беларускія памежнікі, за гэты перыяд затрымалі каля 80 адзінак зброі і каля 1200 боепрыпасаў. Мы адзначаем, што такая праблема ёсць і яна не можа не турбаваць як кіраўніка дзяржавы, так і памежнікаў".

Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта запэўніў, што беларускія памежнікі зробяць усё магчымае, каб спыніць кантрабанду зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі