Квіткі на 3D-мультфільм “Аліса ў краіне цудаў” зніклі да пачатку пракату

4 сакавіка ў сталічным кінатэатры “Кіеў” павінен распачацца пракат апошняй навінкі мультыплікацыйнага 3D-свету – прыгодніцкая казка “Аліса ў краіне цудаў”. Але, як і раней на “Аватар”, квіткоў у касах кінатэатру на мультфільм ужо не знайсці  Пра гэта Еўрарадыё паведамілі непасрэдна ў касе “Кіеву”.

Каса кінатэатра:
“Ну, пакуль што на “Аватар” квіткі раскупленыя, і на “Алісу…” таксама. Наступны фільм будзе ісці з 18 сакавіка – мультфільм “Як пасябраваць з цмокам”. Таксама 15-20 тысяч рублёў, але ў продаж квіткі яшчэ не паступалі. Павінны быць у продажы ўжо з 9 сакавіка”.

Фота: www.top-kirov.ru/