Вы тут

"Культурная сядзіба": як не засумаваць у самаізаляцыі

"Культурная сядзіба" #38

Усё больш і больш мерапрыемстваў адмяняецца праз тое, што іх арганізатары не жадаюць ствараць небяспеку для іх наведвальнікаў. Канцэрты, квізы, самыя розныя гульні... Ды што там: нават звычайны куфаль піва, апракінуты ў бары, можа каштаваць чалавеку і яго кантактам першай ступені некалькіх тыдняў у лякарні! Дык што — бывай вясёлае жыццё, прывітанне сумная самаізаляцыя? Ага, як жа! )

Каб вы не сумавалі, Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" пачалі рабіць анлайн-канцэрты "Бяспечны LIVE" (наступны ўжо ў гэты аўторак), квіз "Сам Шазам" пераязджае ў анлайн, а Уладзімір Плавінскі дык і ўвогуле задумаў нешта касмічнае: анлайн-бар! Пра ўсё гэта размаўляем у "Культурнай сядзібе".

Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.