Крэмль адмаўляе, што Сі Цзіньпін не захацеў прыехаць у РФ на запрашэнне Пуціна

Крэмль адмаўляе, што кітайскі лідар Сі Цзіньпін адмовіўся прыехаць у Расію на запрашэнне Уладзіміра Пуціна. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што публікацыя ў японскім выданні "Еміуры Сімбун" "цалкам не адпавядае сапраўднасці". Па словах Пяскова, Сі Цзіньпін сапраўды мае запрашэнне наведаць РФ, як і Пуцін — КНР. Але з-за ковідных абмежаванняў візіты адкладваюцца.

Газета "Еміуры Сімбун" напісала са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, што Уладзімір Пуцін запрасіў лідара Кітая прыехаць у Расію падчас размовы 15 чэрвеня. Сі Цзіньпін адказаў, што ў бліжэйшы час "зрабіць гэта будзе складана" і спаслаўся на каранавірус. Адзначаецца, што падобны візіт прывёў бы да "далейшага паглыблення канфлікту Кітая з ЗША і Еўропай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.