Крамам з Новага года рэкамендавалі пісаць на цэнніках кошт за кілаграм і літр

Крамам з Новага года рэкамендавалі пісаць на цэнніках кошт за кілаграм і літр

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендавала з 1 студзеня 2017 года паказваць на цэнніках у харчовых крамах цану тавару за кілаграмы і літры. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 1 снежня распавяла намесніца міністра Ірына Наркевіч.

"Мы сталі аналізаваць міжнародныя практыкі, убачылі, што ў Еўропе гэтыя кошты пішуць. Сёння ў нас прадстаўлены шырокі асартымент тавараў у розніцы ў рознай ўпакоўцы ад 1 грама да 50 кг. З'явіліся тавары, расфасаваныя не ў звыклыя 250 грам, 1 літр або 1 кг, напрыклад, алей, малако, крупы. Многія, у тым ліку пажылыя людзі, эканомяць і хочуць купіць тавар танней, і цана на нестандартных упакоўках у 0,45 г, 0,85, 0,93, 0,95 літра не дазваляе ім зарыентавацца", — цытуе БелаПАН словы чыноўніцы.

Яна патлумачыла, што на цэтліках тавараў вагой да 250 г (мл) рэкамендавана ўказваць цану за 100 г (мл). А для харчовых тавараў звыш 250 г (мл) рэкамендуюць указваць кошт за 1 кг (л). Міністэрства рэкамендавала паказваць гэтыя кошты не толькі на цэнніках, але і ў рэкламе ды каталогах.

Наркевіч кажа, што крамы не абавязаныя ў навагоднюю ноч сядзець і перапісваць цэннікі: на гэта адводзіцца два месяцы. А з 1 ліпеня 2017 года гэтая рэкамендацыя стане абавязкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі