Краіны Мытнага саюза пакуль не ўзгаднілі размеркаванне мытных пошлінаў

У Мытным саюзе Беларусі, Расіі і Казахстана парадак залічэння і размеркаванні мытных пошлінаў пакуль не ўзгоднены. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў 19 кастрычніка на паседжанні прэзідыўма ўрада РФ. "Мы зыходзім з таго, што адмысловая група правядзе адпаведную працу ў першым паўгоддзі 2010 года, і нам трэба будзе вызначыцца з парадкам працы па залічэнні гэтых пошлінаў не пазней за 1 чэрвеня 2010 года", — цытуе БЕЛТА Ігара Шувалава.

Па словах расійскага чыноўніка, на паседжанні Камісіі Мытнага саюза, якое пройдзе 21 кастрычніка ў Маскве, будзе створаная працоўная група па аналізе працы вонкавага контуру Мытнага саюза. "Перш чым мы пяройдзем з 1 ліпеня на працу вонкавага контуру з Беларуссю і праз год, з 1 ліпеня 2011 года, з Казахстанам, мы павінны будзем падаць дадатковыя матэрыялы і даклад аб тым, як падрыхтаваныя да гэтай працы", — адзначыў першы віцэ-прэм'ер Расіі.

Ён дадаў, што цяпер завяршаецца праца па ўзгадненні Мытнага кодэксу Мытнага саюза. Гэты дакумент ужо ўзгоднены на ўзроўні міждзяржаўных працэдур, і цяпер неабходна атрымаць узгадненне на нацыянальных узроўнях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі