"Коммерсант" паглядзеў, як у РФ збіраюць добраахвотнікаў для вайны ва Украіне

Добраахвотніцкія падраздзяленні ў Расіі сфарміруюць па рэгіянальнай прыкмеце / kommersant.ru​
Добраахвотніцкія падраздзяленні ў Расіі сфарміруюць па рэгіянальнай прыкмеце / kommersant.ru​

З вясны ў рэгіёнах Расіі ідзе фарміраванне добраахвотніцкіх падраздзяленняў для ўдзелу ў вайне ва Украіне. За гэты час іх было сфармавана не менш за 40, піша "Коммерсант".

Гэтыя падраздзяленні фарміруюцца па рэгіянальным прынцыпе. Так зручней працаваць з кантрактнікамі, патлумачыў на ўмовах ананімнасці дасведчаны федэральны чыноўнік. На пытанне, ці не будзе потым з імі праблем пасля вяртання з вайны, чыноўнік адказаў: "Тут ужо прынцып меншага зла. Ды і ваяваць яшчэ доўга і на розных напрамках".

Выплаты добраахвотнікам адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна. Так, у Омскай вобласці кантрактнікам абяцаюць крыху больш за 2 тысячы долараў у пераліку на рублі, а ў Пермскім краі — каля 3,3 тысячы долараў.  За паспяховае вядзенне баявых дзеянняў прадугледжаныя прэміі.

Апошні раз Міністэрства абароны Расіі паведамляла звесткі пра страты асабовага складу на вайне толькі ў сакавіку. Тады было абвешчана, што ў вайне з Украінай загінуў 1351 чалавек. У пачатку чэрвеня старшыня камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў заявіў, што Расія практычна перастала несці страты, змяніўшы ваенную тактыку. Між тым "Медыязона" сумесна з ВBC вядзе збор дадзеных пра загінулых на вайне з Украінай расійскіх салдатах з адкрытых крыніц. На 29 ліпеня ў гэтым спісе былі 5185 прозвішчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі