Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 600 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 600 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек, паведамляе сайт "Вясна".

Максім Сарычаў асуджаны за абразу супрацоўніка міліцыі ў тэлеграм-чаце — 1 год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу;

Яўген Цітоў асуджаны за сарваны дзяржаўны сцяг — 1 год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу;

Давід Шаракоў асуджаны за абразу былога намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова ў тэлеграм-чаце — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу;

Сяргей Велікародны асуджаны за абразу прэзідэнта — 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Ілля Дзярагін асуджаны за абразу прэзідэнта — 3 месяцы арышту;

Юрый Кавалёў асуджаны за абразу прэзідэнта — 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Дзмітрый Краўцоў асуджаны за здзек з дзяржаўнага герба Беларусі — 3 месяцы арышту.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць гэтых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць "прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў". 

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), Беларускі ПЭН-цэнтр, РГА "Прававая ініцыятыва", Беларускі дакументацыйны цэнтр, кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", "Ідэнтычнасць і права", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Беларуская асацыяцыя журналістаў.

На сёння ў Беларусі налічваецца 606 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі