Вы тут

Кліп Касты "Выходи гулять" за суткі набраў больш за мільён праглядаў

Кадр з кліпа Касты "Выходи гулять"

Кліп расійскага рэп-гурта Каста "Выходи гулять" за суткі набраў больш за мільён праглядаў на Youtube. На момант публікацыі навіны відэа паглядзелі 1 мільён 330 тысяч разоў. Ролік пра гвалт сілавікоў многія фанаты звязалі з падзеямі ў Беларусі. Зараз ён на першым месцы ў трэндах беларускіх карыстальнікаў Youtube.

Трэк "Выходзь гуляць" не новы — яго гурт выпусціў разам з альбомам "Об изъяне понятно" ў снежні 2019 года, аднак кліп выйшаў амаль праз год.

Кліп распавядае гісторыю сілавіка, які ў кампаніі калегаў катуе затрыманых, а потым за сямейным сталом заўважае на руках кроў, якая не змываецца вадой.

27 верасня ў двары жылога комплексу "Мінск-Мір" прайшоў онлайн-канцэрт Касты. Тады музыкі прысвяцілі кампазіцыю "Выходи гулять" беларусам і пажадалі ім "хутчэйшай перамогі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.