К.Касачоў: усё больш дэпутатаў ПАСЕ выступаюць супраць ізаляцыі Беларусі

Кіраўнік расійскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Канстанцін Касачоў спадзяецца, што ў хуткім часе ПАСЕ можа вярнуцца да пытання аб вяртанні Беларусі статусу спецыяльна запрошанага. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю РІА Новости напярэдадні веснавой сесіі ПАСЕ, што адкрываецца ў Страсбургу 15 красавіка.
Паводле Касачова, на будучай сесіі плануецца разгледзець даклад аб праблеме палітычных зняволеных у Беларусі, прычым, як лічыць расійскі парламентарый, "гэта будзе жорстка крытычны даклад". Разам з тым, зазначыў Касачоў, "усё большая колькасць дэпутатаў ПАСЕ пачынае схіляцца да той пазіцыі, якую заўсёды абараняла Расія, якая выступае супраць ізаляцыі Беларусі". Ізляцыя краіны "прыводзіць да кансервавання наяўных у Мінска праблем у дэмакратычным развіцці", цытуе дэпутата РІА Новости.

Касачоў таксама паведаміў, што ў ПАСЕ рыхтуецца вялікі даклад аб меркаванні Савета Еўропы аб Беларусі. Дэпутат лічыць, што гэты дакумент будзе прадстаўлены да чэрвеньскай або кастрычніцкай сесіі. "Я спадзяюся, што мы зможам прарваць гэтую блакаду і, магчыма, выйсці на рашэнне аб аднаўленні для Беларусі, як мінімум, статусу запрошанага", — сказаў кіраўнік расійскай дэлегацыі.

Беларусь — адзіная еўрапейская дзяржава, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Статус спецыяльна запрошанага ў ПАСЕ краіна страціла ў 1997 г.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі