Кіроўцу, які забіў трох чалавек на прыпынку, выставілі абвінавачанне

Акрамя таго, яго падазраюць у пакіданні людзей у небяспецы. Хлопца ўзялі пад варту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.



Падазраванымі па крымінальнай справе прызнаныя таксама пасажыры аўтамабіля — 27 і 28 гадоў, якія разам з кіроўцам ужывалі спіртное непасрэдна перад трагедыяй. Іх дзеянні кваліфікуюцца як свядомае пакіданне без дапамогі асоб, якія знаходзяцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане.



Як паведамляла Еўрарадыё, аварыя адбылася ў ноч на 20 сакавіка ў Рэчыцы. Паводле папярэдняй версіі, 28-гадовы нецвярозы рэчычанін няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем і наехаў на прыпынак грамадскага транспарту, дзе знаходзіліся людзі. У выніку пацярпелі пяць чалавек, прычым тры з іх загінулі, а два былі шпіталізаваныя. На кіроўцу пачалі крымінальную справу.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі