Кіраўнік Мінздароўя: цяжкіх выпадкаў адру ў Гродне не было, гэта не эпідэмія

Уладзімір Каранік / Зміцер Брушко, TUT.by
Уладзімір Каранік / Зміцер Брушко, TUT.by

Ніякай эпідэміі адру ў Гродне, Гродзенскай вобласці або ў Беларусі ў цэлым няма, заявіў 16 чэрвеня новы міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік. "33 пацверджаныя выпадкі адру — гэта эпідэміяй назваць ніяк нельга", — сказаў ён у эфіры тэлеканала АНТ.

Па словах кіраўніка Мінздароўя, усе апошнія выпадкі адру ў Гродне праходзілі ў лёгкай ці сярэдняй ступені цяжкасці, цяжкіх выпадкаў не было ўвогуле, а ўсе хворыя ўжо выпісаны з бальніц.

Каранік таксама нагадаў, што адзіным дзейсным спосабам пазбегнуць захворвання на адзёр з'яўляецца вакцынацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі