Кіраўнік "гуртка" вучыў дзяцей мадэляванню робатаў і частаваў марыхуанай

Кіраўнік "гуртка" вучыў дзяцей мадэляванню робатаў і частаваў марыхуанай

У Гродне кіраўнік "гуртка" вучыў падлеткаў праграмаванню і мадэляванню робатаў ды частаваў некаторых з іх марыхуанай. 38-гадовага мужчыну затрымалі ў арандаваным у цэнтры горада памяшканні, у якім ён праводзіў заняткі, падчас курэння наркотыка з адным з вучняў.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, гурток карыстаўся папулярнасцю. У ім займаліся падлеткі ва ўзросце 14-16 гадоў. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама. Перад гэтым яны праверылі інфармацыю пра тое, што настаўнік уцягваў непаўналетніх выхаванцаў у спажыванне наркотыкаў, і яна пацвердзілася. Наркотыкі атрымлівалі, як мінімум, трое хлопцаў.

Экспертыза засведчыла, што рэчыва расліннага паходжання, знойдзенае на працоўным месцы гродзенца і па яго месцы жыхарства, з'яўляецца небяспечным наркатычным рэчывам — марыхуанай.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі