Кіраўніцтва завода на Міншчыне падазраюць у крадзяжы абсталявання

Пракуратура Мінскай вобласці пачала крымінальную справу на кіраўніцтва аднаго з заводаў у Пухавіцкім раёне. Як паведамляе БелаПАН, пад крымінальную справу трапілі дырэктар, першы намеснік і вядучы спецыяліст. Іх падазраюць у крадзяжы абсталявання прадпрыемства ў буйным памеры.

Па словах работнікаў пракуратуры, кіраўнікі завода скарысталіся службовым становішчам і дамовіліся збыць скрадзеную маёмасць прадстаўнікам мінскай камерцыйнай структуры. Потым гэтае абсталяванне пад выглядам новага было прададзенае ва Украіну. А камерсанты, якія яго набылі, звярнуліся ў падатковую інспекцыю, патрабуючы вярнуць падатак на даданую вартасць.

Ілюстрацыйнае фота — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі