Кіраўніцтва партыі Гайдукевіча у дзень выбараў мае намер наведаць цырк

Кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня мае намер наведаць Беларускі дзяржаўны цырк. Вышэйшае кіраўніцтва, цэнтральны камітэт, кіраўнікі рэгіянальных структур і каардынатары партыі запланавалі у гэты час праглядзець забаўляльны паказ новай праграмы цырку, паведамілі ў прэс-службе партыі.

ЛДП запрашае ўсіх далучыцца і ў гэты дзень наведаць тэатры, кінатэатры і канцэрты краіны.

Лідар партыі Сяргей Гайдукевіч вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, аднак, заявіўшы аб зборы неабходных для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў, вырашыў зняцца з выбараў. На яго думку, выбары ў Беларусі — гэта "спектакль, вынік якога вядомы загадзя", перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі