Вы тут

КДБ запісаў у тэрарысты Ціханоўскага, Вінаградава, Лосіка

Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё 

Камітэт дзяржбяспекі дадаў 25 новых імёнаў у спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Самыя вядомыя сярод "навічкоў" — блогер Сяргей Ціханоўскі (муж Святланы Ціханоўскай), Ігар Лосік (фрылансер Радыё "Свабода") і блогер Павел Вінаградаў.

Таксама ў лік тэрарыстаў трапілі Дзяніс Сальмановіч, Андрэй Слізюк, Аляксандр Курганскі, Яўген Нарэйка, Павел Кавальчук, Аліна Забаштанская, Дзяніс Карабан, Сяргей Ляхновіч, Юрый Багдановіч, Аляксей Мельнікаў, Рулан Парфёнаў, Аляксей Грыцкевіч, Уладзімір Гарох, Дзяніс Кірэшчанка, Леанід Герасімлюк, Андрэй Крылоў, Андрэй Аўсіевіч, Валянцін Панасік, Дзмітрый Мелянчук, Руслан Садоўнічы, Яўген Збароўскі, Васіль Дземідовіч.

Усе яны асуджаныя альбо абвінавачаныя па "тэрарыстычных" артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Агулам у "тэрарыстычным спісе" КДБ ужо 870 чалавек. Сярод іх — некалькі дзясяткаў палітычных апанентаў улады, у тым ліку Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.