Каталіцкія святары і семінарысты атрымалі адтэрміноўку ад прызыву ў войска

Каталіцкія святары і семінарысты атрымалі адтэрміноўку ад прызыву ў войска

Каталіцкія семінарысты і маладыя святары атрымалі адтэрміноўку ад службы ў войску. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" паведаміў прэс-сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

Адтэрміноўку навучэнцам семінарыі далі да лютага 2019 года. Праўда, афіцынага дакумэнта, які пацвярджае гэта, духавенства не мае: абяцанне дадзеная вусна.

Праваслаўныя семінарысты пакуль што інфармацыі пра адтэрміноўку не маюць. Пра гэта зявіў старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін.

Раней паведамлялася, што ў траўні дзясяткі каталіцкіх і праваслаўных семінарыстаў і маладых святароў па ўсёй Беларусі атрымалі позвы ў ваенкаматы. Першыя семінарысты і святары мусілі адправіцца ў войска ўжо 28 траўня.

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра адтэрміноўку ад вайсковай службы. Іерархі Беларускай праваслаўнай царквы таксама звярнуліся па тлумачэнні ў Мінабароны.

Раней для семінарыстаў і святароў дзейнічала ад тэрміноўка ад войска. Рашэнне пра адтэрміноўку штогод падпісваў асабіста кіраўнік дзяржавы. Сёлета сітуацыя з масавым прызывам святароў і семінарыстаў у войска склалася ўпершыню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі