Абаронца зборнай Беларусі па хакеі атрымаў траўму ў матчы з Чэхіяй

Абаронца зборнай Беларусі па хакеі атрымаў траўму ў матчы з Чэхіяй

Абаронца зборнай Беларусі па хакеі Уладзімір Дзянісаў атрымаў траўму ў матчы з Чэхіяй на чэмпіянаце свету. Ён датэрмінова пакінуў пляцоўку ў трэцім перыядзе пасля таго, як заблакаваў кідок чэшскага форварда Марціна Нечаса. Рэнтген паказаў пералом указальнага пальца, паведамляе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі. Удзел Дзянісава ў вырашальным матчы з Аўстрыяй, які мае адбыцца сёння, 12 траўня, пад пытаннем.

Гульня з Чэхіяй прайшла 11 траўня і скончылася паразай беларусаў —  0:3. Гэта пяты запар пройгрыш нацыянальнай каманды на сусветным першынстве. Матч з Аўстрыяй пакажа, ці застанецца Беларусь у элітным дывізіёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі